Ціханоўская пра намер вызнаць БЧБ-сцяг экстрэмісцкім: «Рэжым толькі папулярызуе яго сярод народа»


Былая кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская выказалася наконт ініцыятывы дзейнай улады прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім.

«Лукашэнка трэба зразумець, што забарона сімволікі нічога не зменіць у галовах людзей. Беларусы больш не лічаць яго прэзідэнтам. Усё, на што яго хапае – імітацыя народнай падтрымкі і барацьба з сімваламі свабоды. Па сутнасці, рэжым баіцца злучэння двух колераў.

Але, забараняючы нацыянальную сімволіку і прысвойваючы сабе асабіста дзяржаўную, ён толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг сярод народа. Бо ён становіцца сімвалам справядлівасці, гонару і адзінства. Сапраўднага адзінства – а не таго, якое спрабуюць прадэманстраваць шляхам УНС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У паведамленні пракуратуры кажуць пра петыцыю сотні грамадзянаў. Але я ўпэўнена, што петыцыя ў абарону гэтага сцяга збярэ сотні тысяч подпісаў», – выказала сваё меркаванне Ціханоўская.

29 студзеня стала вядома, што «неабыякавыя грамадзяне» накіравалі ў Генпракуратуру зварот, у якім просяць вызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Адпаведны пакет законаў ужо рыхтуюць.

Hавiны
«СБ»: Беларусы просяць пракуратуру забараніць бел-чырвона-белы сцяг
2021.01.29 11:06

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў