Сілавікі затрымалі шэраг выкладчыкаў БДУ


У дзень візіту Аляксандра Лукашэнкі ў БДУ адбыліся затрымання дзейных і былых выкладчыкаў галоўнай ВНУ Беларусі.

Паводле ПЦ «Вясна», у Менску затрымалі былую выкладчыцу БДУ і кіраўніцу страйкаму Святлану Волчак, ейнага мужа Міхаіла Волчака, а таксама старэйшага выкладчыка кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогіяў факультэту радыёфізікі і кампʼютарных тэхналогіяў БДУ Паўла Пятрова.

У кватэры Пятрова адбыўся ператрус. Павел – адзін са стваральнікаў першага ў Беларусі ўніверсітэцкага міні-спадарожніка «BSU Sat-1», аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў.

Акрамя таго, прыходзяць паведамленні пра затрыманне адміністратара чату тэлеграм-каналу «БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ».

Напярэдадні ўвечары, 28 студзеня, таксама затрымалі старэйшага выкладчыка геаграфічнага факультэту БДУ Вольгу Кавалеўскую.

Прычыны затрыманняў пакуль невядомыя.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў