«СБ»: Беларусы просяць пракуратуру забараніць бел-чырвона-белы сцяг


«Неабыякавыя беларусы» звярнуліся ў Генпракуратуру з заяваю, каб у краіне забаранілі бел-чырвона-белую сімволіку. Мала таго, як піша «СБ. Беларусь сегодня», ініцыятыўная група настойвае, каб гэтую сімволіку прылічылі да экстрэмісцкай.

Здымак мае ілюстратызны характар.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Эмацыйны артыкул пад аўтарствам Людмілы Гладкай з’явіўся на старонках «СБ. Беларусь сегодня». Аўтарка піша, што тэрмінова неабходна забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. Маўляў, да гэтага часу шмат якія семʼі памятаюць, як калабаранты ў час Другой сусветнай вайны лютавалі ў Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Аўтарка таксама называе аднаго з ініцыятараў звароту ў Генпракуратуру. Гэта Пётр Шапко. У дзяржаўных медыях гэтая асоба выступае даволі часта. Шапко пазіцыянуе сябе як старшыню моладзевага дабрачыннага абʼяднання «Горад без наркотыкаў», кіраўнік вайскова-патрыятычнага цэнтру «Казачы спас», кіраўнік камітэту маркетынгу і канкурэнтнай палітыкі Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, бізнесовец.

Размова
Чаму ў нас хочуць забраць нацыянальны сцяг?
2020.12.02 21:20

Актывіст на старонках «СБ» распавядае, што беларускі бел-чырвона-белы сцяг «упершыню зʼявіўся падчас акупацыі беларускай тэрыторыі кайзераўскімі войскамі, потым актыўна выкарыстоўваўся калабаранты, прыслужнікамі нацысцкай Нямеччыны».

«Трэці раз гэтае палатно зʼявілася на тэрыторыі Беларусі ў 1991–1995 гадах», – працягвае Пётр Шапко.

Hавiны
Як упрыгожыць двор нацыянальнымі сімваламі, не парушаючы заканадаўства?
2020.12.22 15:39
Стужка навінаў