Лукашэнка распавёў, чаму інаўгурацыя была таемнаю


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са студэнтамі ў БДУ распавёў, што інаўгурацыя ладзілася таемна, бо служба бяспекі даведалася аб правакацыі, піша тэлеграм-канал «Пул первого».

Лукашэнка заявіў, што на час інаўгурацыі была запланаваная правакацыя. Невядомыя хацелі шпурнуць кактэйль Молатава ў аўтобус з дэпутатамі.

«Да мяне напярэдадні прыйшоў старшыня камітэту бяспекі і паклаў на стол дакументы: хочуць зладзіць правакацыю з дэпутатамі. Яны ведалі: інаўгурацыя, у аўтобусах – дэпутаты. Закінуць кактэйль Молатава ў аўтобус, разбіўшы акно. Ніхто б не казаў пра інаўгурацыю. Усе б казалі, што там спалілі дэпутатаў. А ў што б гэта вылілася?! І як мне трэба было зрабіць? Я зрабіў, як здолеў», – распавёў Лукашэнка.

Абноўлена
Лукашэнка правёў інаўгурацыю, якую нідзе не анансавалі
2020.09.23 10:42

Шостая інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася 23 верасня ў Палацы незалежнасці. Імпрэзу ладзілі ў таямніцы ды нават не транслявалі ў эфіры тэлебачання. Да таго ж на цырымоніі не было замежных дыпламатаў ды іншых гасцей.

Фотарэпартаж
Шматтысячны марш «народнай інаўгурацыі» і больш за 230 затрыманых. ФОТА
2020.09.27 22:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў