Лукашэнка пра цэнзуру ў сацсетках: Мы на парозе прыняцця гэтых рашэнняў


Падчас сустрэчы са студэнтамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не можа стаць пачынальніцай увядзення цэнзуры ў сацыяльных сетках, аднак анансаваў прыняцце «дадатковых захадаў для абароны інтарэсаў дзяржавы і народу». Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка лічыць, што неабходна вельмі жорстка забараніць умешвацца ў асабістае жыццё і разбураць грамадска-палітычны лад дзяржавы.

«Дзякуючы сацыяльным сеткам і мэсэнджарам мы можам цяпер спарадзіць планетарную рэвалюцыю. Вы бачыце, што сёння ўва ўсіх краінах адбываюцца падобныя падзеі, якія кіруюцца праз гэтыя сеткі. Як у нас было: усё кіравалася з тэрыторыі Польшчы ды Літвы, – заявіў ён. – Таму так, мы на парозе прыняцця гэтых рашэнняў. Але зыходзіць яны павінны ад уладных людзей».

«Напэўна, той, хто спарадзіў гэтага змея ды выпусціў з бутэлькі, і павінен гэты працэс пачынаць, – сказаў Лукашэнка. – Мы наагул гэтага зрабіць не зможам. Калі мы закрыем адзін кірунак, у нас вылезе ў іншым».

Адначасова Лукашэнка заявіў, што бліжэйшымі месяцамі ў гэтай сферы ў Беларусі будуць зробленыя «дадатковыя захады для абароны інтарэсаў дзяржавы і народу». Што гэта за захады, ён не ўдакладніў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў