Лукашэнка ў БДУ: «Не жадаю, каб Коля і вы вучыліся на Захадзе. Гэта прамыўка мазгоў»

На сённяшняй сустрэчы са студэнтамі БДУ Аляксандр Лукашэнка паразважаў наконт замежных сістэмаў адукацыі. Самаабвешчаны кіраўнік дзяржавы не вельмі хоча, каб ягоны малодшы сын Мікалай навучаўся ў заходніх універсітэтах, перадае Sputnik.

«Не жадаю, каб мой дзяцёнак і вы, мае дзеці, вучыліся на Захадзе (…) Гэта прамыўка мазгоў, з часам вяртаюцца і становяцца пратэстунамі. Так будзе заўсёды: яны рыхтуюць агентаў уплыву ў нашым грамадстве», – мяркуе Лукашэнка.

Былы прэзідэнт запэўнівае, што Мікалай сам не хоча ехаць у Еўропу ці ЗША. Аднак і паступаць у БДУ ён не будзе, каб не было папрокаў, што для сына абралі лепшы ўніверсітэт краіны.

ЯП, belsat.eu

Hавiны