ГУБАЗіК выявіў літоўца, якога падазраюць у крадзяжы 154 трактароў на 2,3 млн. еўраў


У дачыненні замежніка ўзбуджаная крымінальная справа наконт крадзяжу трактароў МТЗ на € 2,3 мільёны, паведамляе Генпракуратура.

Падазраваны – грамадзянін Літвы, кіраўнік аднаго з замежных гандлёвых дамоў ААТ «МТЗ», што падазраюць у крадзяжы 154 трактароў. Выявіў вінаватага ГУБАЗІК.

Як сцвярджае Генпракуратура, літовец заключыў дамову на пастаўку ў гандлёвы дом трактароў МТЗ. Але замест выгрузкі ў ТД ён наўмысна накіраваў тэхніку на склад падкантрольная літоўскай фірмы. Пасля бізнесовец прадаў гэтую прадукцыю, а з МТЗ не разлічыўся.

У выніку Генеральная пракуратура завяла на літоўца і іншых асобаў крымінальную справу па ч.4 арт. 210 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры). Максімальны захад – 12 гадоў зняволення з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў