Дыстрыбʼютар «Liqui Moly» ў Беларусі спыніў кантракт з брэндам праз адмову спансараваць ЧС па хакеі


Кампанія «OBK»афіцыйны дыстрыбʼютар нямецкага брэнду «Liqui Moly» ў Беларусі – пастанавіла спыніць супрацу з партнёрамі. Адпаведнае паведамленне зʼявілася на афіцыйным сайце.

«Як вам вядома, наш дастаўца – кампанія «Liqui Moly» – 17 студзеня абвесціла пра адмову спансараваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку яго правядзення ў Менску.

Гэтая палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымаю нашую далейшую супрацу з гэтым дастаўцам праз цалкам відавочныя для ўсіх прычыны.

Нашае заданне – забяспечыць нашага спажыўца якасным прадуктам у найкарацейшыя тэрміны і захаваць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў (калег, персаналу)», – адзначае «OBK» у сваёй заяве.

17 студзеня кампанія «Liqui Moly» адмовілася спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Менску. Раней падобным шляхам пайшлі «Škoda» і «Nivea». На наступны дзень Міжнародная федэрацыя хакею (IIHF) канчаткова пастанавіла перанесці менскую частку турніру.

Hавiны
Кампанія «Liqui Moly» не будзе фінансаваць ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі
2021.01.17 16:45

Чэмпіянат мусіў адбыцца з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Менску і Рызе. Цяпер у якасці другога гаспадара разглядаюць Славаччыну і Данію. Не выключаюць, што турнір адбудзецца толькі ў Латвіі.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў