174-ы дзень пратэстаў: бел-чырвона-белы сцяг плануюць забараніць, у Горадні агляды, новыя прысуды


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 174-ы дзень. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі дня.

Рэната Смірнова пасля прысуду. Фота belsat.eu

Генпракуратура збіраецца забараніць БЧБ-сцяг

Тэматычную позву дня сёння абрала Генеральная пракуратура. Ва ўстанове рыхтуюць пакет законаў, каб вызнаць бел-чырвона-белы сцяг эсктрэмісцкім. Адпаведныю петыцыю нібіта прынеслі «неабыякавыя грамадзяне» – іх подпісаў ужо больш як сотня. Былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская лічыць, што адваротны зварот мае лепшыя перспектывы.

«У паведамленні пракуратуры гаворыцца пра петыцыі сотні грамадзянаў. Але я ўпэўненая, што петыцыя ў абарону гэтага сцяга збярэ сотні тысяч подпісаў»

Hавiны
Ціханоўская пра намер вызнаць БЧБ-сцяг экстрэмісцкім: «Рэжым толькі папулярызуе яго сярод народа»
2021.01.29 22:19

Выказаўся ў абарону сцяга і прадстаўнік дзейных уладаў – дэпутат Валер Варанецкі.

«З ім былі звязаны вельмі важныя старонкі гісторыі нашай з вамі маладой беларускай дзяржавы. І таптацца па сваім мінулым, калі мы глядзім у будучыню і хочам пабудаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну, на мой погляд, — недапушчальна. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю»

Артыкулы
Дэпутат Варанецкі пра магчымую забарону БЧБ-сцяга: «Недапушчальна таптацца па сваім мінулым»
2021.01.29 23:21

У гарадзенскіх рэдакцыях адбыліся агляды

Сілавікі з Горадні вырашылі актыўна правесці апошні дзень працоўнага тыдня. Зранку з з аглядам завіталі у рэдакцыю Hrodna.life і дамоў да галоўнага рэдактара Newgrodno.by Ігара Рэмзіка.

Hавiны
«Усім варта выдаліць інфармацыю». У рэдакцыю Hrodna.life і да галоўнага рэдактара Newgrodno.by прыйшлі сілавікі
2021.01.29 15:30

Прэс-сакратар гарадзенскай міліцыі Яўген Дудко паведаміў, што агляд у Hrodna.life адбываецца паводле адміністратыўнай справы ў дачыненні галоўнага рэдактара парталу Аляксея Шоты. Падставаю сталіся тры матэрыялы на сайце, у адным з якіх, напрыклад, паведамляецца, што тэлеграм-канал «NEXTA-Live» прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, таму ўсім варта выдаліць інфармацыю ды матэрыялы, узятыя з гэтага каналу, іначай можа быць адказнасць (арт. 17.11.2. адміністратыўнага кодэксу). Рэдактар Newgrodno.by Ігар Рэмзік паведаміў, што яго апыталі, з кватэры забралі сістэмны блок камп’ютара. На яго таксама завялі адміністратыўную справу паводле арт. 17.11.2.

Новыя прысуды па «крыміналках»: «хімія» за страйк, хатняя «хімія» – за марш

Беларускі судовы канвеер не жадае спыняцца. Акрамя шэрагу адміністратыўных спраў агучылі вынікі па дзвюх крымінальных. Суд Савецкага раёну Менску прызнаў студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і пакараў яго трыма гадамі «хіміі». Падставаю для крымінальнай пераследу Арцёма стаўся той факт, што 26 кастрычніка ён зайшоў у аўдыторыю, дзе вёў заняткі дэкан Леанід Шылін, і заклікаў студэнтаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку.

Hавiны
Палітвязня Арцёма Вінакурава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за зрыў лекцыі
2021.01.29 12:54

Троху больш пашанцавала 19-гадовай Рэнаце Смірновай. Крымінальную справу супраць яе распачалі за ўдзел у пратэставым маршы 1 лістапада. Следства сцвярджала, што дзяўчына груба парушыла грамадскі парадак на праспекце Незалежнасці: доўга пляскала ў далоні, крычала лозунгі і стаяла ў счэпцы. А таксама нібыта блакавала рух транспарту шляхам выхаду на дарогу і нанесла такім чынам шкоду «Менсктрансу» памерам 10 680 рублёў 76 капеек.

Суд Завадскога раёну Менску прызнаў Рэнату вінаватай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу, аднак прызначыў менш жорсткае пакаранне – два гады абмежавання воля без накіравання ў адкрытую ва ўстанову папраўчага тыпу, то бок «хатнюю хімію». Выйшаўшы з судовай залы, дзяўчына з асалодай паглядзела на неба.

Hавiны
Палітзняволеную Рэнату Смірнову пакаралі двума гадамі «хіміі»
2021.01.29 14:51

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў