Нацыянальныя сцягі ў Менску: арганізатары пікетаў абяцаюць працяг у рэгіёнах


Увечары 15 кастрычніка ініцыятыўная група Рыгора Кастусёва, прэтэндэнта на прэзідэнцтва, правяла ў Менску масавы пікет збору подпісаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Да акцыі Партыі БНФ далучыліся прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі са сваім прэтэндэнтам Віталем Рымашэўскім.

Уздоўж праспекту Незалежнасці, паміж плошчамі Перамогі ды Якуба Коласа, усталявалі восем пікетаў – прыкладна 30 актывістаў з бел-чырвона-белымі сцягамі заклікалі менчукоў пакідаць подпісы за вылучэнне прэтэндэнта ад Партыі БНФ кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы. Подпісы збіралі таксама за кандыдатуру Віталя Рымашэўскага з БХД.

Пікетаванне завершылася без якіх-колечы інцыдэнтаў. Яго арганізатары паведамілі пра намер правесці гэткія ж акцыі ў іншых гарадах краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў