28 чэрвеня вызначацца два апошнія ўдзельнікі 1/8 фіналу


Заўзятары чакаюць, хто выйдзе ў плэй-оф у групы H – на стадыёне ў Самары а 17:00 згуляюць Калумбія і Сенегал. У гэты ж час у Валгаградзе пазмагаюцца польскія і японскія футбалісты.

Японія, Сенегал і Калумбія – захоўваюць шанцы на выхад з групы. Зборная Польшчы можа зарабіць толькі пункты прэстыжу (Польшча прагуляла Сенегалу і Калумбіі).

У Японіі і Сенегала па 4 пункты, у Калумбіі – 3, у Польшчы – о.

А 21:00 сустрэнуцца зборныя з групы G: Англія – Бельгія і Туніс – Панама. Англія і Бельгія вызначаць толькі пераможцу ў групе, бо каманды ўжо гарантавалі сабе месцы ў 1/8 фіналу. Туніс і Панама пазмагаюцца за 3 месца.

27 чэрвеня зборная Нямеччыны, дзейны чэмпіён свету, сенсацыйна прайграла камандзе Паўднёвай Карэі 0-2 і вылецела з ЧС у Расеі. Такога не было ніколі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў