Яшчэ трох музыкаў гурта «Irdorath» асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму


Сёння, 28 снежня, вынеслі прысуд музыкам Пятру Марчанку, Юліі Марчанкавай і Антону Шніпу з гурта «Irdorath». Іх асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму кожнага, паведаміла Беларуская рада культуры.

Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп. Калаж з фота: by_culture / Telegram

Музыкаў затрымалі разам з сябрамі 2 жніўня падчас святкаваньні дня народзінаў Надзеі Калач. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), за музыку і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га.

Два тыдні таму іншыя фігуранты гэтай справы, Надзея і Уладзімір Калачы, лідары гурта «Irdorath», былі асуджаныя на 2 гады калоніі.

Артыкулы
Музыкаў «Irdorath» Надзею і Уладзіміра Калачоў асудзілі на 2 гады калоніі
2021.12.14 16:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў