Віктар Бабарыка ў калоніі вымушана прышчапіўся расейскай вакцынай ад каронавірусу


Віктар Бабарыка, які зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Наваполацку, у адным з апошніх лістоў паведаміў, што зрабіў прышчэпку супраць каронавіруса.

Ён напісаў, што зрабіў гэта з-за пагрозаў пазбаўлення спатканняў з блізкімі.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / instagram

«Я быў вымушаны яе зрабіць, бо пужалі адмовай ад сустрэчы з роднымі. Таму атрымаў Спутнік V і ўсё ж выжыў», – напісаў у лісце Віктар Бабарыка.

Пра свой Дзень народзінаў, які быў 9 лістапада, Бабарыка распавёў, што ўсё было ціха і спакойна: «Вы павінны чуць, што ў гэтым месцы ўсім людзям забараняецца камунікаваць са мной. Таму нічога не было і нічога смачнага не еў».

«Адносна працы, то ўсё па-старому. Нічога не змянілася, і жыву як у стужцы «Дзень сурка». Толькі герой гэтага кіно меў магчымасць развівацца, а ў гэтым месцы з інтэлектуальным развіццём вядзецца барацьба», – піша палітык.

Нагадаем, што ў верасні Віктар Бабарыка казаў пра пагаршэння ўмоў працы. У калоніі ён працуе ўкладчыкам хлебабулачных вырабаў і мусіць пастаянна знаходзіцца ў пякарні, дзе нават пры выключаных печах тэмпература перавышае 30°С, а памяшканне практычна не вентылюецца.

Артыкулы
9 лістапада – Дзень народзінаў Віктара Бабарыкі. Што экс-банкір зрабіў для Беларусі і чаму яму помсціла ўлада?
2021.11.09 04:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў