Са жніўня 2020 года Польшча прыняла 23 тысячы рэпрэсаваных беларусаў


З 18 жніўня 2020-га ў Польшчу з’ехала ўжо 23 тысячы грамадзян Беларусі, якія падвергліся рэпрэсіям у краіне, паведамляе польская Пагранічная служба.

Беларусы Польшчы праводзяць у Варшаве марш салідарнасці напярэдадні гадавіны выбараў 2020 года. Варшава, Польшча. 8 жніўня 2020 года.
Фота: ЯП / Белсат

Сярод іх тыя беларусы, якія з’ехалі ў Польшчу па гуманітарных візах ці ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour:

  • 3,4 тысячы беларусаў звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы;
  • 12 тысяч заехалі па гуманітарных візах;
  • 7,6 тысяч – па праграме Poland.Business.Harbour.

Па інфармацыі памежнікаў толькі за ўчора, 27 снежня, 75 грамадзянін Беларусі ўехала ў Польшчу.

Hавiны
«Галоўнае цяпер – чысціня кадраў». Дзяржслужачыя пра працу «да канца» і рост заробкаў
2021.12.28 11:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў