Паўлу Вінаградаву выставілі абвінавачванне


Паўла Вінаградава абвінавачваюць адразу ж паводле трох артыкулаў. Яго справу ўжо перадалі ў пракуратуру, паведамляе жонка палітвязня.

Паўла Вінаградава 28 снежня праваабаронцы прызналі палітвязням. У гэты ж дзень стала вядома ў чым абвінавачваюць актывіста.

«Выставілі абвінавачанне паводле 3 артыкулаў КК РБ: 367, 130 і 342. Усё за той жа пост у фб. Следства завершанае, справа будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд», – напісала ў сваім Facebook Святлана Вінаградава, жонка палітвязня.

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня. Паводле жонкі, яго затрымалі, паколькі ён быў падазраваным паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 («Распальванне варожасці») і 376 («Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі»).

Пераследуюць блогера за саркастычны пост у Facebook. Следчыя палічылі, што Павел Вінаградаў заклікаў да пратэстаў, таксама сілавікі пабачылі ў допісе падставы для крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 367 КК РБ – «Паклёп на Лукашэнку». Гэта было звязана ўсё з тым жа саркастычным пастом.

Артыкулы
Паўла Вінаградава і яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
2021.12.28 11:44

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў