Паўла Вінаградава і яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі


У Беларусі зноў павялічылася колькасць палітвязняў. Сёння, 28 снежня, у спіс палітзняволеных праваабаронцы ўнеслі яшчэ восем чалавек. Сярод іх:

  • Павел Вінаградаў узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 367 і 130 КК за паклёп на Лукашэнку і распальванне варожасці да сацыяльных груп;
  • Аляксандр Цымбаліст узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 і 130 КК за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці да сацыяльных груп (справа Зэльцара);
  • Іван Хвяшчук асуджаны за абразу Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Максім Мычко асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандр Бендзь асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Валянцін Лабачоў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандр Васін асуджаны за абразу Лукашэнкі да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Андрэй Андрэеў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

Такім чынам у Беларусі цяпер 962 палітзняволеных.

Hавiны
Віктар Бабарыка ў калоніі вымушана прышчапіўся расейскай вакцынай ад каронавірусу
2021.12.28 10:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў