Алабай да смерці загрыз будаўніка ў Баранавіцкім раёне


У вёсцы Сталовічы Баранавіцкага раёну 24 снежня сабака пароды алабай да смерці загрыз мужчыну, які працаваў у двары, піша выданне «Наш край».

Сабака пароды алабай. Ілюстрацыйны здымак: mypets.kg

Відавочцы падзей расказалі, што некалькі мужчын выконвалі будаўнічыя работы ў двары аднаго з дамоў у Сталовічах. Там жа, у двары, знаходзіўся вальер для сабак і ў нейкі момант жывёла апынулася па-за агароджай.

«Усё адбылося настолькі хутка, што ніхто нават апамятацца не паспеў. Алабай пачаў кідацца на людзей, аднаго паспеў схапіць зубамі за руку, але мужчына змог вызваліцца і адбегчыся ўбок. Пасля гэтага сабака накінуўся на другога, паваліў яго на зямлю і пачаў кусаць», – распавёў адзін з відавочцаў.

Пацярпелых даставілі ў шпіталь: аднаго адпусцілі дадому пасля аказання дапамогі, другому спатрэбілася экстраная аператыўная дапамога. Аднак падчас правядзення аперацыі мужчына сканаў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў