Трое мужчынаў патанулі на рыбалцы ў Менскай вобласці


Увечары 27 лістапада ў МНС паступіла паведамленне аб знікненні трох жыхароў аграгарадка Дворышча Дзяржынскага раёну, паведамляе Следчы камітэт. Пазней высветлілася, што яны вырашылі парыбачыць і патанулі.

Крыніца: dzr.by

Сваякі загінулых расказалі, што мужчыны пайшлі вудзіць рыбу на мясцовы вадаём і не вярнуліся. Знаёмы выехаў на пошукі і знайшоў рыбалоўныя снасці, а з палонкі тырчаў бот.

Уначы работнікі МНС выявілі і дасталі з вады цела 35-гадовага мужчыны без прыкметаў жыцця, раніцай 28 лістапада – целы яшчэ двух вяскоўцаў ва ўзросце 35 і 52 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, рыбакі ўжывалі спіртное. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медычная экспертыза.

Крыніца: dzr.by
Крыніца: dzr.by

Правілы бяспекі на замерзлым вадаёме:

– спачатку пераканайцеся ў трываласці лёду. Для гэтага стукніце па ім палкай. Калі лёд атрымалася прабіць, з-пад шчыліны пайшла вада – перасоўвацца па ім забараняецца;

– выходзіць на лёд можна толькі тады, калі ён дасягнуў таўшчыні 7 сантыметраў і болей;

– не выходзьце на лёд увесну, калі ён пачаў таяць, уначы і падчас завірухі;

– выходзіць на лёд у нецвярозым стане катэгарычна забараняецца;

– рухайцеся па лёдзе асцярожна, сачыце за станам паверхні: абыходзьце расколіны, мінайце месцы, дзе лёд падтаў, трымайцеся далей ад месцаў з умерзлаю асакою;

– калі пачулі трэск лёду, спыніцеся і ідзіце назад, не адрываючы ступакоў ад паверхні вадаёму. Вяртацца трэба сваймі ж слядамі;

– не трэба коўзацца на каньках і лыжах па замерзлым вадаёме – можна не заўважыць, як лёд трэсне, а выратавацца, абутым у канькі або лыжы, вельмі складана;

– калі рухаецеся ў групе, трымайцеся адно ад аднаго на адлегласці 5 метраў, сачыце за станам паверхні і за суседзямі.

Hавiны
Пад нагамі тонкі лёд. Што зрабіць, каб зімовая рыбалка не скончылася трагедыяй?
2020.01.03 16:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў