Лукашэнка анансаваў новую сустрэчу з Пуціным. Не бачыліся аж пяць дзён


Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада сустрэўся з губернатарам Прыморскага краю Расеі і распавёў яму, што неўзабаве сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Сочы, Расея. 22 лютага 2021 года.
Фота: Kremlin.ru

Праблемы, якія цяпер паўстаюць у эканоміцы і Расеі, і Беларусі, можна пераадолець, заявіў Аляксандр Лукашэнка губернатару Прыморскага краю Расеі, але «ёсць пэўнае тармажэнне» і «бюракратычныя моманты» ў супрацы з Расеяй. Гэта Лукашэнка збіраецца абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным на сустрэчы «ў бліжэйшы час».

«Калі дробныя пытанні нейкія зняць з паверхні, то мы значна можам прасунуцца ў плане імпартазамяшчэння, – казаў Лукашэнка. – Гэта самае галоўнае для нас цяпер. Ужо гэты год паказаў, што мы справімся. Проста крыху часу трэба, але мы справімся».

Лукашэнка і Пуцін бачыліся на саміце Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі ў Ерэване 23 лістапада. Але пра двухбаковую сустрэчу асобна між імі не паведамлялася – быў толькі супольны ўдзел у паседжаннях. Апошняя двухбаковая сустрэча ў іх была 27 верасня ў Сочы – і тое быў ужо восьмы з пачатку года візіт Лукашэнкі ў Расею.

27–28 лістапада планаваўся візіт у Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. Але візіт адклалі ў сувязі са смерцю беларускага міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.

Агляд
Ад голаду не памром, але выбар памяншаецца. Паглядзелі, што змянілася ў крамах ад рэгулявання коштаў
2022.11.22 07:10

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў