Двое дзяцей атруціліся электроннымі цыгарэтамі, адзін з іх – 13-гадовая дзяўчынка – памерла


У суботу 26 лістапада двое падлеткаў у Гомлі і Менскай вобласці атруціліся электроннымі цыгарэтамі – вэйпамі. Адна школьніца загінула, другі хлопчык знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе тэлеграм-канал сілавікоў.

Крыніца: reverse_side2022/Telegram

Паведамляецца, што 26 лістапада бацькі знайшлі 13-гадовую дачку мёртвай. Побач з дзяўчынкай былі парагенератар і вадкасць для яго запраўкі. Трагедыя адбылася ў Менскім раёне.

У гэты ж дзень у Гомлі 12-гадоваму хлопчыку стала кепска, і бацькі выклікалі хуткую дапамогу. З дыягназам «атручэнне невядомым рэчывам» дзіця шпіталізавана. Пазней падлетак прызнаўся, што падчас прагулкі на вуліцы перабраў з вэйпам і «выпарыў» трайную дозу.

Гісторыі
By_Help – ініцыятыва, што больш за 2 гады ратуе беларусаў. Ад стварэння ў бары – да тысяч падтрыманых
2022.11.28 07:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў