Прэзідэнт Літвы заявіў, што поўная ваенная інтэграцыя Беларусі і Расеі стварае новыя выклікі для NATO


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг абмеркавалі ў Вільні пытанні бяспекі ў Балтыйскім рэгіёне, а таксама сітуацыю ва Украіне. Пра гэта піша Delfi.

Наўседа адзначае, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў на мяжы з Украінай выклікае занепакоенасць.

«Яшчэ адзін працэс, які выклікае заклапочанасць, – поўная ваенная інтэграцыя Беларусі ў вайсковыя структуры і дактрыны Расеі. Гэта стварае новыя выклікі для калектыўнай бяспекі NATO, і Альянс павінен адпаведным чынам скарэктаваць свае планы, стратэгіі і тактыку і быць гатовым да магчымага адказу.

Калі сітуацыя з бяспекай стане яшчэ больш складанай, мы не выключаем магчымасці звароту па кансультацыі па 4-м артыкуле NATO», – заявіў Наўседа на прэс-канферэнцыі.

Hавiны
Спецслужбы сцвярджаюць, што Крэмль рыхтуе ўварванне ва Украіну, у тым ліку праз Беларусь
2021.11.21 15:50

Прэзідэнт Літвы таксама заявіў, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю наўрад ці хутка вырашыцца.

«Ён яшчэ не вырашыўся. І, на наш погляд, гэтага ў бліжэйшы час чакаць цяжка. Усё застаецца складаным і вельмі цяжкім у плане прагназавання. Няма сумненняў у тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі і сілы, якія яго падтрымліваюць, будуць працягваць выпрабоўваць адзінства заходняга свету ўсімі сродкамі і тактыкамі», – падкрэсліў ён.

ПраСвет
Захад паказаў зубы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою
2021.11.25 21:40

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў