Праваабаронцу Марфу Рабкову будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу


Праваабаронцу Марфу Рабкову, якая ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

Марфа Рабкова.
Фота: spring96.org

Марфа Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад’яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць. Сама яна адмаўляецца даваць паказанні.

Раней Марфа паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыка і Калеснікавай».

На пачатку лістапада ГУБАЗіК абвінаваціў Марфу Рабкову ў кіраўніцтве міжнароднаю злачыннай арганізацыяй, а Следчы камітэт – у падпале будынку падатковай інспекцыі Гомельскага раёну ў 2017 годзе.

Марфа Рабкова – каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна». Была затрыманая 17 верасня 2020 года. Утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Менску, дзе яе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму».

Прызнаная беларускімі праваабаронцамі палітзняволенай.

Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў