Польшча гатовая фінансаваць вяртанне мігрантаў дадому, калі будзе «добрая воля з боку Лукашэнкі»


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі заявіў у інтэрвʼю агенцтву DPA, што польскія ўлады гатовыя дапамагчы мігрантам, якія захраслі на мяжы, вярнуцца на радзіму. Але для гэтага патрэбная «добрая воля з боку Лукашэнкі».

Маравецкі адзначыў, што ўвесь Еўразвяз мусіць фінансава падтрымаць рэпатрыяцыю мігрантаў, бо большасць з іх едзе не ў Польшчу, а ў Нямеччыну і Нідэрланды. Аднак Варшава ў гэтым пытанні «не хоча чакаць Еўразвязу».

«Калі будзе добрая воля з боку Лукашэнкі, мы неадкладна ўспрымем гэты пазітыўны сігнал і будзем супрацоўнічаць у фінансаванні мігрантаў, якія едуць дадому ў Ірак і іншыя краіны. Гэта павінны быць агульныя намаганні, але мы таксама можам дзейнічаць самастойна», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Лукашэнка прайграў, а міграцыйны крызіс працягнуўся. Што адбываецца вакол мігрантаў
2021.11.27 22:07

РР belsat.eu

Стужка навінаў