Пасля содняў на волю не выйшаў Аляксандр Лойка, муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай


Аляксандр Лойка павінен быў выйсці сёння, 28 лістапада, у 12:05 з ЦІП на Акрэсціна, але гэтага не адбылося, паведамляюць праваабаронцы.

Прычына, з-за якой Аляксандр не выйшаў пасля двух арыштаў і 30 содняў за кратамі запар, пакуль невядомая.

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка.
Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту нібыта за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а пасля абвінавацілі у дробным хуліганстве і адправілі яшчэ на 15 содняў.

У пятніцу, 26 лістапада, стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).

Артыкулы
«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15
2021.11.22 18:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў