Памёр спявак і кампазітар Аляксандр Градскі


Расейскі спявак і кампазітар Аляксандр Градскі памёр у ноч на нядзелю, 28 лістапада. Яму было 72 гады.

Аляксандр Градскі.
Фота: ria.ru

У пятніцу, 26 лістапада, Градскага экстранна даставілі ў маскоўскі шпіталь з падазрэннем на інсульт. Паведамлялася, што на дрэннае самаадчуванне мужчына пажаліўся, калі знаходзіўся ў сябе дома.

Здароўе музыканта пагоршылася пасля перанесенай у верасні каронавіруснай інфекцыі. Адзначаецца, што артыст амаль перастаў уставаць.

«Сёння не стала Аляксандра Барысавіча. Пайшла эпоха. Пайшоў чалавек. Дзякуй Майстру за творчасць, яна навекі адгукнецца ў сэрцах», – напісалі яго паплечнікі на старонцы музыкі ў Instagram.

У 1997 годзе Аляксандр Градскі атрымаў званне заслужанага артыста Расеі, а праз два гады стаў народным артыстам РФ. Быў салістам адных з першых рок-гуртоў у СССР. Таксама пісаў музыку для кіно.

За жыццё ён запісаў больш за 40 альбомаў. На працягу многіх гадоў Градскі быў настаўнікам у папулярным шоў «Голас».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў