Новы штам каронавіруса о-мікрон выяўлены ў Расеі?


Расейскі сенатар і лекар Уладзімір Круглы заявіў, што штам COVID о-мікрон ужо ёсць у Расеі, паведамляе «РИА Новости».

Крыніцай яго распаўсюджвання могуць быць грамадзяне, якія наведалі Егіпет.

Аднак праз некаторы час эксперт «Роспотребнадзора» абвергнуў гэтую інфармацыю.

ПЦР-тэст на каронавірус.
Фота: med-soyuz.com.ua

О-мікрон быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы і ўжо дабраўся да Ізраілю і Еўропы.

«У гэтым варыянце прысутнічае вялікая колькасць мутацыяў, некаторыя з якіх выклікаюць асцярогі. Папярэднія дадзеныя кажуць, што з гэтым варыянтам звязаны падвышаны рызыка паўторнага заражэння ў параўнанні з іншымі», – сказана ў заяве САЗ.

Новы варыянт каронавірусу о-мікрон навукоўцы ўжо называюць «найгоршым з усіх, што мы бачылі». Гэты варыянт распаўсюджваецца хутчэй, чым падчас папярэдніх успышак інфекцыі і можа мець вялікія перспектывы распаўсюджвання.

Аб’ектыў
САЗ: каронавірус мутаваў надзвычай хутка
2021.11.26 21:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў