Новая смерць на мяжы з Літвой і спробы прарыву мяжы


Беларускія памежнікі знайшлі труп мужчыны «афра-азіяцкай знешнасці» 27 лістапада, перадае ДПК Беларусі. Паведамляецца, што мужчыне было каля 30 гадоў, ён быў збіты і знаходзіўся ў спальным мяшку.

Цела знайшлі на ўчастку памежнай заставы «Відзы» Полацкага памежнага атраду на беларуска-літоўскай мяжы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: delfi.lt

Як сцвярджае беларускі бок, цела выкінулі літоўскія сілавікі. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Між тым літоўскія і польскія памежнікі спынілі 233 спробы незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

За мінулыя содні 125 мігрантаў спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамляе польская памежная служба. Групы з некалькіх дзясяткаў спрабавалі сілай перасягнуць мяжу на ўчастках у Дубічаў Царкоўных і Мельніка. У адносінах 51 замежніка вынесена рашэнне аб выездзе з тэрыторыі краіны.

Літоўскія памежнікі з паўночы суботы па нядзелю не дазволілі 108 мігрантам патрапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Delfi.lt.

Hавiны
Амаль палова жыхароў Нямеччыны выказаліся супраць пераезду мігрантаў у іх краіну
2021.11.28 08:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў