Судам могуць дазволіць выносіць выракі па палітычных справах завочна


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў, што ўлады хочуць судзіць палітэмігрантаў завочна і гатовыя ўнесці адпаведныя папраўкі ў заканадаўства.

«Чалавек здзейсніў тут злачынства, зʼехаў і спакойна жыве за мяжой. Па запыце праваахоўнага блока па палітычных матывах яго адтуль не выдаюць. У сувязі з гэтым прапануецца ўвесці папраўкі ў закон, каб была магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці.

Суд завочна прысудзіць да таго ці іншага пакарання ў залежнасці ад цяжкасці праступку. Канешне ж, чалавек будзе знаходзіцца за мяжой, вядома ж, яго не выдадуць. Але тое, што ён прысуджаны, напрыклад, да 2-3 гадоў пазбаўлення волі або іншага тэрміну, які вырашыць суд, гэта будзе накладваць пэўны адбітак», – заявіў Вальфовіч у інтэрвʼю СТВ, піша БелТА.

Паводле Вальфовіча, гэта ініцыятыва Следчага камітэту, яе ўжо падтрымаў Вярхоўны суд і Генеральная пракуратура. Плануецца, што пытанне будзе разгледжана на бліжэйшым паседжанні Савету бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Аналітыка
Топ-10 дзікунскіх ініцыятываў рэжыму Лукашэнкі
2021.11.27 07:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў