Праект новай Канстытуцыі будзе апублікаваны ў першай палове снежня


Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка паведаміў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», што праца над праектам абноўленай Канстытуцыі практычна падышла да фіналу.

«Я думаю, што ў бліжэйшы час, у першай палове снежня, мы зможам азнаёміцца (з праектам новай Канстытуцыі – заўв. belsat.eu), калі прыйдзем да канчатковага рашэння літаральна па некалькіх пазіцыях, якія прагучалі на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. І я ўпэўнены, што далейшая праца над Канстытуцыяй будзе працягнутая ўжо на пляцоўках падчас усенароднага абмеркавання», – заявіў ён.

Паводле словаў Сяргеенкі, агулам прынцыповыя дапаўненні і змяненні ўнесены ў 77 артыкулаў Канстытуцыі, зʼявілася 11 новых і прапануецца новая глава, які будзе раскрываць статуc Усебеларускага народнага сходу.

УНС будзе надзелены правам вызначаць і зацвярджаць стратэгічныя напрамкі развіцця Беларусі. Мяркуецца, што УНС атрымае паўнамоцтва адмяняць рашэнні іншых органаў улады, «калі гэтыя рашэнні будуць супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі». Але пры гэтым Беларусь застанецца прэзідэнцкай рэспублікай, а прэзідэнт – найвышэйшай службовай асобай, падкрэсліў Сяргеенка.

Hавiны
Якія змены ў Канстытуцыю рыхтуе Лукашэнка, і навошта яму гэта
2021.09.22 16:04

Ігар Сяргеенка таксама паведаміў, што Цэнтральная выбарчая камісія атрымае новую назву і ў Канстытуцыі будуць прапісаныя яе паўнамоцтвы. Праўда, ён не ўдакладніў, што гэта за назва і ці будуць ЦВК перададзеныя нейкія новыя паўнамоцтвы. Тэрмін працы парламенту плануецца павялічыць з 4 да 5 гадоў.

РР belsat.eu

Стужка навінаў