Генеральны сакратар NATO і кіраўнік Еўракамісіі прыехалі ў Літву для абмеркавання міграцыйнага крызісу


Сёння, 28 лістапада, з аднадзённым візітам у Літву прыедуць генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйен. Запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседай і прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманітэ, паведамляе BNS.

Енс Стольтэнбэрг і Урсула фон дер Ляйен.
Фота: AP

Яны абмяркуюць бяспеку ў рэгіёне і сітуацыю на мяжы паміж Еўрапейскім звязам і Беларуссю.

Падчас сустрэчы з генсекам NATO Наўседа збіраецца ўзняць пытанне аб актывацыі артыкула 4 статута Паўночна-атлантычнага альянсу – пры якіх абставінах могуць пачацца кансультацыі членаў блока ў выпадку ўзнікнення пагрозы аднаму з членаў.

Літва спадзяецца размясціць больш сіл у рэгіёне NATO, стрымліваючы тым самым як Беларусь, так і Расею.

Таксама бакі павінны абмеркаваць ход будаўніцтва плота з Беларуссю і змены ў міграцыйным заканадаўстве Еўразвязу.

Hавiны
«Мусім разумець, што Беларусь – еўрапейская праблема». Новы канцлер Аўстрыі даў інтэрв’ю Белсату
2021.11.27 22:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў