«Чырвоны крыж» абвясціў аб зборы больш за 10 мільёнаў долараў на мігрантаў у Беларусі


Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца аб’явіла збор у памеры 9,5 млн швейцарскіх франкаў (гэта каля 10,3 млн долараў) для дапамогі мігрантам на мяжы Беларусі і Еўразвязу. Пра гэта ў Twitter паведаміла дырэктар еўрапейскага рэгіянальнага Офісу арганізацыі Біргітэ Бішаф Эбэсэн.

«Мы абвясцілі збор 9,5 млн швейцарскіх франкаў на год, каб дапамагчы тым, хто пакутуе на межах Беларусі і суседніх краін», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў паведамленні пазначана, што гэтыя грошы павінны дапамагчы забяспечыць 12 тысяч чалавек жыццёва важнымі прадуктамі харчавання, вадой, адзеннем, бялізнай і медыцынскай дапамогай.

«Заклік быў запушчаны на гэтым тыдні. Як толькі мы збяром дадзеную суму, будзе аказана дапамога БТЧК. Мы ўжо перавялі некаторую суму, якая з’яўляецца часткай гэтай міжнароднай падтрымкі – 266 тысяч еўра», – распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай федэрацыі таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Расеі і Беларусі Джон Энтвісол.

У пятніцу, 26 лістапада, падчас наведвання лагер у «Брузгах», Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на мігрантаў Беларусь ужо выдаткавала 12,6 млн долараў.

Па словах гендырэктара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова штодня выдаткі толькі на ежу складаюць каля 10 тысяч еўра.

Hавiны
Дабрачыннасць па-беларуску. Як кампанія «Про100 дапамагаем!» ператвараецца ў вымаганне грошай
2021.11.19 15:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў