Амаль палова жыхароў Нямеччыны выказаліся супраць пераезду мігрантаў у іх краіну


У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам «YouGov» амаль палова апытаных немцаў – 45 працэнтаў – выказаліся супраць пераезду нават часткі тых мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць праз Беларусь у Нямеччыну, паведамляе DW.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты збіраюцца падчас снегападу ў транспартна-лагістычным цэнтры 23 лістапада 2021 года.
Фота: KACPER PEMPEL / Reuters / Forum

Усяго 9% апытаных пагадзіліся, каб мігранты прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў.

Таксама 21% апытаных немцаў пагадзіліся б на ўезд мігрантаў у Нямеччыну толькі ў тым выпадку, калі частка людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны Еўрапейскага Звязу. Яшчэ 18 працэнтаў апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў з беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.

Вечаровы шпіль
Вайскоўцы Лукашэнкі патрабуюць пераменаў! Сатырычнае шоу
2021.11.28 00:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў