Затрыманне праваабаронцы Насты Лойкі і пяты суд над святаром. Хронікі рэпрэсіяў за 28 кастрычніка


Больш за два гады ў нашай краіне працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзянаў. «Белсат» сабраў асноўныя звесткі пра вядомыя факты палітычнага пераследу 28 кастрычніка.

Днём 28 кастрычніка сілавікі зноў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку. На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяннае» відэа з Настай. На ім яна «прызнаецца» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый». Паводле інфармацыі каналу, праваабаронцу падазраюць паводле новага артыкулу аб садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 КК).

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

У Менску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка. Як сцвярджаюць у ГУБАЗіК, менчук у «экстрэмісцкіх» чатах пісаў каментары з заклікамі да сілавога супраціву органам унутраных спраў, а таксама даслаў у бот канала «Чорная кніга Беларусі» асабістыя звесткі некалькіх суддзяў. Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка.

Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі пяты раз запар. 28 красавіка над ім адбыўся чарговы суд. Святар павінен быў выйсці заўтра на волю пасля 59 содняў за кратамі, але быў зноў перазатрыманы па новай адміністрацыйнай справе. Яго зноў асудзілі на 15 содняў.

ГУБАЗіК затрымаў магілёўскага музыку Аляксея Варанцова. Паводле паведамленняў у праўладных тэлеграм-каналах, мужчына нібыта прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў «дэструктыўных» тэлеграм-каналах.

Hавiны
МУС Беларусі ўнесла ў «экстрэмісцкі» спіс адразу 625 асобаў. Цяпер там амаль 1500 прозвішчаў
2022.10.28 15:08

У менчука канфіскавалі машыну за блакіроўку дарог падчас акцыі пратэсту. 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту да 2 года і 1,8 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Пасля менчукі падалі апеляцыйныя скаргі на прысуды, дзе адзначылі строгасць пакарання. Але прадстаўнік Генпракуратуры таксама падаў апеляцыйны пратэст, у якім прасіў канфіскаваць аўтамабіль у аднаго з іх як «сродак здзяйснення злачынства». У выніку судовая калегія не задаволіла апеляцыйную скаргу абвінавачаных, але задаволіла пракурорскі пратэст і канфіскацыю.

У Баранавічах разгледзелі новую крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога вясной асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 КК), а таксама ў арганізацыі і ўдзеле ў акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Цяпер яго судзілі па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў вершы ў апеляцыйнай скарзе на гэты прысуд. За гэта яму прысудзілі яшчэ два гады калоніі.

Сілавікі затрымалі начальніцу юрыдычнага аддзелу сеткі салонаў «На связи». Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. На «пакаянным» відэа дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.

Hавiны
Больш чым праз два месяцы Сяргея Ціханоўскага выпусцілі са штрафнога ізалятару 
2022.10.28 18:09

У Менскім гарадскім судзе распачаўся суд над менчуком Аляксандрам Зіязэтдзінавым. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Яго, нібыта, затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 годзе каля 800 долараў на крыптагаманец «BYPOL». Цяпер хлопцу пагражае да пяці гадоў зняволення.

У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі і распачалі крымінальную справу – 65-гадоваму жыхару Баранавічаў інкрымінавана «парушэнне раўнапраўя грамадзян» (артыкул 190 КК). Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на ЗСУ.

Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванне супрацоўніку «МТС» Аляксею Кузьміну, які нібыта перадаваў «Чорнай кнігі Беларусі» асабістыя звесткі сілавікоў і «высокапастаўленых асоб». Яму прадʼяўлена абвінавачанне па ч.6 арт. 16 і ч.3 арт. 130 КК за «дапамагу ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб».

У Горадні затрымалі дырэктара начнога клуба «Калізей» Паўла Богдана. Яго затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мужчыну пры затрыманні вывелі з кватэры і паклалі тварам на падлогу проста ў майтках.

Супраць былога палітвязня Змітра Фурманава распачалі новую крымінальную справу за абразу прадстаўнікой улады. Ён з’ехаў з Беларусі год таму. Нагодай сталі каментары пра начальніка рэжымнага аддзелу папраўчай калоніі № 3 Сяргея Кібіка і і начальніка папраўчай калоніі №3 Аляксея Старавойтава. У яго бацькоў прайшоў ператрус.

зона.бел
Нядзеля ў папраўчай калоніі. Аповед Дар’і Чульцовай
2022.10.28 20:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў