Праваабаронца Наста Лойка зноў затрыманая. З ёй з’явілася «пакаяннае» відэа


Сілавікі затрымалі праваабаронцу Насту Лойку, паведамляе праўладны тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. З Настаю запісалі «пакаяннае» відэа, у якім яна «прызнаецца», што нібыта «атрымлівала фінансаванне ад замежных арганізацыяў».

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Паводле інфармацыі каналу, Насту Лойку падазраюць паводле артыкулу аб садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 КК).

У жніўні 2021 года Лойка стала падазраванай у садзейнічанні нявыплаце падаткаў (арт. 243 КК РБ) у справе супраць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронца заставалася пад падпіскаю аб нявыездзе і абавязкамі аб яўцы.

13 жніўня 2021 года супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў затрымалі Лойку, а пасля ператрусу ў ейнай кватэры праваабаронца звязалася з адвакатам і сказала, што яе пакідаюць у ІЧУ.

Праваабаронцу затрымлівалі і ў мінулым месяцы, 6 верасня, пасля суда над Марфай Рабковай і яшчэ дзевяццю палітвязнямі ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ў Менскім гарадскім судзе. Тады ж затрымалі і яшчэ некалькіх асобаў – сваякоў асуджаных і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. 7 верасня яе арыштавалі на 15 содняў, а 22 верасня яе другі раз арыштавалі на такі самы тэрмін. 8 кастрычніка Наста выйшла на волю.

Наста Лойка не хацела пакідаць Беларусь, працягвала займацца праваабарончай дзейнасцю і працавала з пытаннямі рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства.

Гісторыі
Расказваем пра праваабаронцу Насту Лойку, якую затрымалі пасля прысуду ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
2022.09.07 17:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў