Дзяржпагранкамітэт адрэагаваў на відэа польскіх калег, дзе беларускія сілавікі вядуць мігрантаў па лесе


Польскія памежнікі 27 кастрычніка апублікавалі відэа з дрону, дзе, як сцвярджаецца, беларускія вайскоўцы дапамагаюць мігрантам нелегальна перайсці мяжу. У адказ на гэта Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што на кадрах паказаныя мігранты, якіх палякі гвалтоўна выціснулі са сваёй тэрыторыі.

Запіс з дрону быў зроблены польскай памежнай службай 26 кастрычніка 2022 года на памежнай заставе ў Баброўніках. На відэа група людзей у суправаджэнні беларускіх памежнікаў спрабуе падысці да памежнай ракі Свіслач з беларускага боку.

Дзяржпамежкамітэт Беларусі растлумачыў сваю версію таго, што беларускія памежнікі рабілі на мяжы разам з мігрантамі:

«Учора, 27 кастрычніка, паблізу мяжы з Польшчай беларускія памежнікі знайшлі вялікую групу бежанцаў. Большасці замежнікаў мелі патрэбу ў цёплых рэчах, харчаванні і медыцынскім аглядзе. Усе яны былі дастаўленыя з тэрыторыі Польшчы да загароды на мяжы з Беларуссю і выцесненыя польскімі вайскоўцамі праз браму».

У якасці доказу сваёй версіі беларускі бок прыводзіць аргумент, што супраць мігрантаў на відэа ніхто не ўжывае фізічную сілу, а таксама тое, што на відэа не бачна, як яны набліжаліся да польскай памежнай загароды.

Толькі за ўчорашні дзень, 27 кастрычніка, 130 мігрантаў нелегальна спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Польскія памежнікі паведамляюць, што траіх мігрантаў перавозіў грамадзянін Украіны, а яшчэ 6 асобаў перавозіў грамадзянін Малдовы.

Hавiны
На польска-беларускай мяжы ў Свіслачы знайшлі цела 23-гадовага мігранта
2022.10.27 17:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў