У Гомлі судзяць мужчыну, які «абразіў» міліцыянтаў, суддзяў, пракурораў і Лукашэнку


У судзе Савецкага раёну Гомля паводле трох артыкулаў судзяць Юрыя Прахарэнку. «Пацярпелыя» ў справе – 23 супрацоўнікі органаў унутраных справаў, суддзі, пракурорскія работнікі і Лукашэнка, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гомельца Юрыя Прахарэнку вінавацяць паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 391 («Абраза суддзі») і арт. 368 («Абраза прэзідэнта»). Агулам у гэтай справе 23 «пацярпелыя», сярод якіх міліцыянты, суддзі, пракурорскія работнікі і Лукашэнка. Паводле абвінавачання, Юрый абразіў службовых асобаў праз каментары ў інтэрнэце.

У паседжаннях абвінавачваны не бярэ ўдзелу. Родныя Прахарэнкі кажуць, што Юрый у дэпрэсіўным стане, у яго панічныя атакі і псіхасаматычныя разлады. Сваякі настойваюць на медычным даследаванні і лячэнні, аднак гэтае пытанне не развязваецца. Юрый у СІЗА схуднеў на 35 кілаграмаў.

Наступнае судовае пасяджэнне ў справе супраць Прахарэнкі адбудзецца а 10:00 29 кастрычніка.

Інтэрв’ю
Цяпер, як у 1937 годзе? Ці надышоў 1938-ы? Гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсіяў
2021.10.28 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў