У Берасці за махлярства судзяць былога маёра міліцыі


У судзе Маскоўскага раёну Берасця судзяць 42-гадовага былога міліцыянта. Маёра вінавацяць паводле ч. 3 арт. 209 КК («Махлярства ў буйным памеры») і ч. 2 арт. 426 КК («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці»), піша «Вечерний Брест».

Былы старэйшы інспектар аддзелу тэхнікі і ўзбраенняў упраўлення фінансаў і тылу УУС Берасцейскага аблвыканкаму апынуўся на лаве падсудных. Былога маёра міліцыі, які адказваў за афармленне транспартавых сродкаў, якія трапляюць на штрафную стаянку, вінавацяць паводле ч. 3 арт. 209 КК («Махлярства ў буйным памеры») і ч. 2 арт. 426 КК («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці»).

Паводле абвінавачання, 42-гадовы берасцеец падманам завалодаў трыма аўтамабілямі маркі «Аўдзі» ды адным матацыклам «Субару» на агульную суму Br 12 971. Былы міліцыянт падрабляў подпісы на дакументах і вывозіў аўтамабілі на ўчасткі сваіх сябраў. Машыны ён разбіраў і прадаваў.

Былы маёр прызнаў сваю віну. Цяпер яму можа пагражаць ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Расследaванні
Як сябры Лукашэнкі прысмакталіся да кармушкі
2021.03.11 15:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў