Перасталі адкрывацца сайты газеты «Новы час» і рэсурсаў «Настоящее время» і «Deutsche Welle»


Сайт газеты «Новы час» не адкрываецца 28 кастрычніка як для карыстальнікаў у Беларусі, так і за межамі краіны. Пры адкрыцці старонкі «Настоящего времени» паведамляецца, што доступ абмежавала Міністэрства інфармацыі Беларусі, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Тыдзень таму ў рэдактараў газеты «Новы час» Аксаны Колб і Сяргея Пульшы, а таксама ў фатографа выдання Дзмітрыя Дзмітрыева адбыліся ператрусы.

«Новы час» – беларуская агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выдаецца з сакавіка 2002 года.

Абноўлена
Да супрацоўнікаў выдання «Новы Час» прыйшлі сілавікі
2021.10.20 15:24

14 студзеня 2021 года стала вядома, што «Белсаюздрук» разрывае дамову аб распаўсюдзе выдання ў сваіх шапіках з 1 лютага. З гэтага моманту газета распаўсюджвалася толькі праз падпіску. 7 чэрвеня «Белпошта» паінфармавала рэдакцыю, што газета выключаная з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе. Рэдакцыя самастойна рассылала газету падпісантам. Цяпер газета не выходзіць на паперы.

Паведамленне пра абмежаванне доступу да рэсурсу «Настоящее время» бачаць толькі карыстальнікі ў Беларусі. З іншых краінаў сайт адкрываецца без праблемаў. З Беларусі ён адкрываецца толькі праз правайдар МТС.

Улады Расеі аднеслі «НВ» да «замежных агентаў». Улады Беларусі сталі пераследаваць канал яшчэ раней, у прыватнасці беларускі журналіст праекту Раман Васюковіч спачатку сутыкнуўся з ануляваннем сваёй акрэдытацыі, а затым вымушаны быў выехаць з Беларусі.

Аналагічнае паведамленне пра блакаванне праз Міністэрства інфармацыі з’яўляецца і пры спробе адкрыць з тэрыторыі Беларусі сайт «Deutsche Welle».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў