Падазраваны ў забойстве сям'і маскоўскага экс-банкіра скончыў жыццё самагубствам у беларускім СІЗА


Затрыманы ў Беларусі Андрэй Скрыпкін, якога падазраюць у забойстве экс-банкіра Міхаіла Яхантава і ягонай сямʼі на захадзе Масквы, учыніў самагубства, паведамляе са спасылкаю на свае крыніцы Interfax.by.

Андрэя Скрыпкіна затрымалі ў Беларусі напярэдадні. Сілавікі падазраюць мужчыну ў забойстве экс-банкіра Міхаіла Яхантава і ягонай сямʼі на захадзе Масквы. Сёння стала вядома, што Скрыпнік скончыў жыццё самагубствам у следчым ізалятары.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

26 кастрычніка маскоўская паліцыя ў кватэры выявіла целы былога намесніка кіраўніка маскоўскага філіялу «Смаленскага банку» Яхантава, ягонай 39-гадовай жонкі Антаніны Насыравай ды іхнага 8-гадовага сына Глеба. У забойстве падазраюць Сяргея Скрыпкіна, былога партнёра Яхантава ў бізнесе.

Hавiны
У магілёўскай паліклініцы мужчына нанёс нажавыя раненні медыку
2021.10.21 21:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў