МУС Літвы: мігрантам, якіх развернуць на мяжы, будуць выдаваць пакеты з гуманітарнай дапамогай


Літва прыняла рашэнне арганізаваць раздачу пакетаў з гуманітарнай дапамогай мігрантам, якіх разварочваюць на мяжы з Беларуссю, піша Delfi.lt.

Рашэнне было прынята пасля сустрэчы міністра ўнутраных справаў Агнэ Білатайтэ і міністра сацыяльнай абароны і працы Монікі Навіцкене з прадстаўнікамі дзяржаўных ведамстваў і недзяржаўных арганізацыяў. Да канца году плануецца падрыхтаваць 5 тысячаў такіх пакетаў з наяўных рэсурсаў і арганізаваць неабходныя дзяржзакупкі.

Аб’ектыў
Афрыканка пакусала літоўскага паліцыянта
2021.10.27 23:22

МУС Літвы сцвярджае, што і да гэтага рашэння супрацоўнікі на мяжы давалі мігрантам, якіх разварочвалі, пры неабходнасці прадукты харчавання, ваду, аказвалі неабходную медыцынскую дапамогу, аднак цяпер гуманітарная дапамога будзе сістэматычнай і добра арганізаванай.

«Мы не можам дазволіць нелегальным мігрантам хлынуць у нашую краіну, так што і далей будзем прымяняць тактыку развароту. Аднак па меры магчымасцяў мы павінны прадстаўляць дапамогу людзям, якіх загнаў у гэтае няўдзячнае становішча беларускі рэжым, – зазначае Агнэ Білатайтэ. – Мы вельмі разлічваем на дапамогу і актыўныя дзеянні і з боку дзейсных у Беларусі недзяржаўных арганізацыяў, каб яны паклапаціліся пра мігрантаў, якія знаходзяцца ў іхнай краіне і сталі зброяй рэжыму».

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

У гуманітарных пакет будзе ўваходзіць сухі паёк, вада і самыя неабходныя рэчы.

У Літве таксама прапануюць заснаваць Агенцыю па міграцыі і прытулку, якая будзе займацца ўсімі працэсамі, звязанымі з уцекачамі і прасіцелямі прытулку.

Hавiны
Літва будуе плот вышынёй 4 метры на мяжы з Беларуссю
2021.10.27 18:36

Ад пачатку жніўня з Беларусі ў Літву не прапусцілі больш за 5 тысячаў мігрантаў. 156 чалавек прапусцілі ў краіну па гуманітарных прычынах. Дэпартамент міграцыі ўжо разгледзеў больш за палову прашэнняў аб прадстаўленні прытулку – з 3148 прашэнняў былі разгледжаныя 1853, прытулак далі шасці асобам.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў