Мінздароўя плануе вакцынаваць 5 мільёнаў чалавек да канца года


Пра намер вакцынаваць пяць мільёнаў чалавек да канца 2021 года заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і нагадаў, што нашэнне масак – гэта таксама элемент аховы. Прынамсі адну дозу вакцыны атрымалі каля 2,9 мільёна беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле Піневіча, цяпер ува ўсіх рэгіёнах Беларусі зменшылася колькасць шпіталізацыяў пацыентаў з пнеўманіяй, а таксама колькасць захварэлых на ковід.

Hавiны
На «Гродна Азот» заплацяць працоўным за вакцынацыю 250 рублёў
2021.10.27 11:30

«Аднак нам ні ў якім разе нельга расслабіцца. Вакцынацыя – гэта найважнейшы кампанент, і радасна, што ў нас усё больш прышчэпленых людзей, – сказаў міністр. – У абароце цяпер мільён дозаў першых кампанентаў розных вакцынаў, таксама мы плануем атрымаць яшчэ адну пастаўку. Такім чынам, мяркую, што да канца года мы будзем мець 5 мільёнаў вакцынаваных. Гэта дазволіць нам спыніць эпідэмічны працэс».

Hавiны
365 важных словаў пра вакцынацыю супраць COVID-19. Сцісла пра галоўнае
2021.10.23 12:18

Таксама Піневіч распавёў, што кітайская вакцына «цяпер у большай ступені накіраваная на цяжарных і маці, якія кормяць». Праблемаў з кітайскаю вакцынай, паводле міністра, няма, яна адпраўленая ў рэгіёны.

Піневіч нагадаў, што дыстанцыяванне і нашэнне масак – таксама элемент аховы.

Hавiны
Абяцанне Лукашэнкі «разабрацца з каронавірусам» вылілася ў адмену ўсіх антыковідных абмежаванняў
2021.10.19 17:26

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 28 кастрычніка ў Беларусі ад ковіду лечацца 22 565 чалавек. За апошнія содні выяўленыя 1979 новых выпадкаў захворвання. 17 чалавек памерлі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў