Лукашэнка анансаваў дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Крэмль гэтага яшчэ не пацвердзіў


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з генеральным пракурорам Расеі Ігарам Красновым распавёў пра пасяджэнне Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. У Крамлі пакуль пацверджання гэтай інфармацыі няма.

На сустрэчы з генпракурорам Расеі Ігарам Красновым Лукашэнка заявіў, што 4 лістапада адбудзецца пасяджэнне Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.

«Мы напярэдадні вельмі важнай падзеі з вамі сустракаемся. 4 лістапада мы правядзём дзяржсавет – рашучы крок у нашай інтэграцыі», – сказаў Лукашэнка.

Раней міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што 4 лістапада на пасяджэнні дзяржсавету могуць быць падпісаныя 28 саюзных праграмаў паглыблення інтэграцыі, а таксама новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу дзяржсакратар так званай Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў казаў, што рашэнне ў справе пасяджэння будзе прымацца з улікам эпідэмічнага становішча.

Hавiны
Дамовіліся дамаўляцца. Што ў 28 «дарожных мапах»
2021.09.10 15:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў