Адкрылася першая індывідуальная выстава Уладзіміра Цэслера ў Варшаве


Адкрыццё выставы «Мастацтвам па рэжыму» Уладзіміра Цэслера ў прасторы «Вялікі пакой» («Duży Pokój», ul. Warecka, 4/6), на якой прадстаўленыя «рэвалюцыйныя» працы мастака, прысвечаныя актуальным беларускім падзеям. Варшава, Польшча. 28 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Дызайнер, графік і мастак Уладзімір Цэслер ладзіць першую індывідуальную выставу ў Варшаве. Экспазіцыю можна паглядзець да 23 снежня ў арт-прасторы «Вялікі пакой» («Duży pokój»).

Фота: Белсат
Фота: Белсат

У сваіх працах Цэслер рэагуе на грамадска-палітычную сітуацыю і паслявыбарчы крызіс у Беларусі. Героі ягоных працаў – міліцыянты, пратэстоўцы, а таксама сімвалы і коды беларускай рэвалюцыі ды афіцыйнага Менску.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Уладзімір Цэслер быў вымушаны выехаць з Беларусі ў канцы жніўня 2020 года. Апошнім часам ён жыве на Кіпры.

Цэслер таксама сябра Каардынацыйнай рады.

Hавiны
«Спроба Кантролю» мастачкі Дашы Бубен. Пачуцці 2020-га ў колерах
2021.10.28 16:28
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

AA belsat.eu

Стужка навінаў