256 важных словаў пра маскі ў пандэмію. Сцісла пра галоўнае


Насіце маскі: гэта бяспечна і дзейсна. Каб уратаваць свае жыццё і здароўе ды людзей вокал вас. Ніжэй – самыя сціслыя адказы на частыя пытанні пра вакцыны. Навуковае абгрунтаванне гэтых словаў – у канцы.

Нашэнне масак істотна змяншае тэмпы распаўсюду каронавіруса. Маскі не даюць абсалютнай аховы, таму трэба вакцынавацца, трымаць сацыяльную дыстанцыю – прынамсі 1 метр, не забываць мыць рукі. Рэспіратары ахоўваюць найлепш, але іх варта пакінуць медыкам. Шматразовай трохслойнай маскі дастаткова, але людзям з групы рызыкі лепей насіць медычныя маскі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

У масках лепш быць нават на вуліцы, калі побач людзі. Але ўдома, калі няма гасцей або сужыхароў з сімптомамі хваробы, можна не насіць. Дзецям трэба насіць прынамсі з 12 гадоў ці нават з 6 (пад кантролем дарослых). Вакцынаваным таксама лепей быць у масках.

Маска мусіць закрываць нос, рот і падбароддзе, шчыльна прылягаць да твару. Шалік ці бандана не надта дапамогуць, шчыткі не дапамогуць. Дзве маскі бароняць лепш за адну, але наагул дастаткова і адной. Правільна пашыць маску самастойна магчыма, але складана, прасцей купіць.

Маска бароніць не толькі навакольных, але і чалавека, які яе носіць. Калі ў масцы цяжка дыхаць – гэта няправільная маска. Правільныя не прыводзяць да нястачы кіслароду. Дыскамфорт ад маскі не параўнаць з дыскамфортам ад штучнай вентыляцыі лёгкіх. Астматыкам насіць маскі можна, адзінае супрацьпаказанне – няздольнасць бяспечна насіць маску праз узрост ці пэўныя разлады.

Надзяваць і здымаць маску трэба за завязкі. Іх лепей насіць не проста ў кішэні, а ў чыстым пакеце.

Праць шматразовую маску трэба пасля кожнага выкарыстання мылам у гарачай вадзе. Мяняць такую маску лепей пасля 30–40 разоў ужывання.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Займацца спортам у масцы не варта, лепей знайсці занятак на дыстанцыі ад людзей. Акуляры туманяцца пры нашэнні масак, але ёсць адмысловыя сродкі і розныя метады.

Дзе доказы? Факты на стол!

Стужка навінаў