У МЗС Грузіі выклікалі амбасадара Беларусі


На знак пратэсту супраць візіту Аляксандра Лукашэнкі ў непрызнаваную Абхазію, МЗС Грузіі выклікала амбасадар Беларусі ў Грузіі, паведамляе прэсавая служба грузінскага ведамства.

Беларускага амасадара Анатоля Ліса выклікалі ў МЗС Грузіі.
Фота: mfa.gov.ge

На знак пратэсту ў МЗС Грузіі выклікалі амбасадара Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса. Сустрэча з дыпламатам была звязаная з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў непрызнаваную Абхазію і сустрэчай з прадстаўнікамі рэспублікі. У Грузіі лічаць гэтыя тэрыторыі акупаванымі расейцамі.

Грузінскі бок выказаў крайнюю занепакоенасць гэтым і запатрабаваў ад беларускага боку дадатковых тлумачэнняў.

Hавiны
Лукашэнка з Сочы накіраваўся ў Абхазію
2022.09.28 16:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў