Палітвязень Павел Бераснёў адбыў пакаранне за абразу начальніка РАУС і выйшаў на волю


52-гадовы маладзечанец Павел Бераснёў быў асуджаны паводле арт.369 КК РБ за абразу начальніка РАУС г.Маладзечна Вадзіма Прыгары на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павел Бераснёў.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Начальнік РАУСа Прыгара на судзе прасіў пакараць Бераснева пазбаўленнем волі, а ў якасці сваёй маральнай кампенсацыі ён запатрабаваў перавесці BYN 10 тысяч у Радашковіцкі дзіцячы дом. Суд прызначыў маладзечанцу «хімію».

Пакаранне палітвязень адбываў у віцебскай папраўчай установе № 9. 26 верасня ён выйшаў на волю.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў