У Наваполацку пажар на «Нафтане». Там ужо тыдзень ідуць ператрусы і затрыманні


У Наваполацку ўвечары 28 верасня адбыўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан». Відэа інцыдэнту апублікаваў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».

Як адзначылі ў МНС, пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання на тэрыторыі ААТ «Нафтан» адбыўся выхад дызельнага паліва з наступным яго загараннем. Адбылося факельнае гарэнне на вышыні больш як тры метры.

Па стане на 22:05 факельнае гарэнне адсутнічае. На месцы пажару працуюць 15 адзінак тэхнікі і 58 работнікаў МНС.

«Ужо некалькі дзён працягваюцца ператрусы і арышты каштоўных супрацоўнікаў, КДБ аказвае ціск на працоўны калектыў і сям’і нафтанаўцамі! Праз тое, што сілавікі пакрывалі карупцыю і прыкарытнікаў, цяпер гараць сотні тысяч крэдытных долараў і пакутуе экалогія», – піша тэлеграм-канал «Стачка Нафтана».

Абноўлена
У Наваполацку працягваюцца затрыманні працоўных
2021.09.28 12:09

Нагадаем, што раніцай 28 верасня на працоўным месцы супрацоўнікі КДБ затрымалі Наталлю Вусько – інжынерку планава-дагаворнага сектару ААТ «Нафтан». Таксама ў машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу № 5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўкі ўдома прайшоў ператрус, яго павезлі на допыт. Вядома, што Сяргей – чалец страйкаму «Нафтану».

Каля 12:00 на працоўным месцы затрымалі Дзмітрыя Кайро – электраманцёра заводу «Палімір». Яго павезлі дадому на ператрус.

Нагадаем, што ўчора супрацоўнікі КДБ прыходзілі з ператрусам да інжынера-канструктара «Нафтану» Аляксандра Балонкіна. Ён намеснік старшыні нізавой арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Агулам затрыманні і ператрусы на прадпрыемстве ідуць ужо тыдзень.

Аб’ектыў
Беларусь сярод найгоршых краінаў для рабочых
2021.09.27 22:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў