Святлана Ціханоўская наведае Албанію, якая ўваходзіць у кіроўную Тройку АБСЕ


Святлана Ціханоўская, прэмʼер-міністр Албаніі Эдзі Рама і міністр замежных спраў Ольта Джачка.
Фота: Светлана Тихановская / Facebook

29 верасня Святлана Ціханоўская наведае з рабочым візітам Албанію на запрашэнне прэм’ер-міністра Эдзі Рамы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускай лідаркі.

У Тыране яна таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Ілірам Метай і дзяржаўным міністрам сувязяў з парламентам Элізай Спірапалі.

Паколькі Албанія ўваходзіць у кіроўную Тройку АБСЕ, падчас візіту Ціханоўская абмяркуе ўцягнутасць АБСЕ ў беларускае пытанне і будучы ўдзел краіны ў Радзе Бяспекі ААН.

У верасні Святлана Ціханоўская ўжо абмяркоўвала беларускі крызіс з прэмʼер-міністрам Албаніі падчас удзелу ў стратэгічным форуме ў Славеніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў