Следчы камітэт: Жонка Зельцара затрыманая як саўдзельніца забойства


Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт Беларусі ў тэлеграм-канале дзяржаўнага агенцтва БелТА прадставіў афіцыйную версію страляніны ў Менску, у выніку якой, як заяўляецца, загінулі два чалавекі.

Паводле СК, 28 верасня супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі адмысловыя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, «у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

«На законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў 31-гадовы жыхар Менску адмовіўся адкрыць дзверы кватэры і заблакаваўся у ёй. З мэтай наступнага так званага «хайпу» праводзіў відэаздымкі. Пасля пранікнення ў кватэру супрацоўнікаў, мужчына адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы ў бок праваахоўнікаў. У выніку аднаму з іх нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у больніцы», – распавялі ў СК.

31-гадовы гаспадар кватэры быў забіты. Ягоная 40-гадовая жонка затрыманая паводле падазрэння ў саўдзеле забойства супрацоўніка КДБ.

Чаму супрацоўнікі КДБ былі без бронекамізэлек, не ўдакладняецца.

Абноўлена
У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах адбылася страляніна. Двое забітых
2021.09.28 21:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў