Рэферэндум аб новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен прайсці не пазней за люты 2022 года


Пра магчымы тэрмін правядзення рэферэндуму аб новай Канстытуцыі Беларусі заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 верасня, бераучы ўдзел у пашыраным паседжанні Канстытуцыйнай камісіі.

Канстытуцыя Беларусі.
Фота: Белсат

Лукашэнка заявіў, што варыянт новай Канстытуцыі ўжо гатовы, аднак засталіся «спрэчныя моманты»:

«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны ў правах чалавека. У праекце не прадугледжаныя дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палатаў парламенту», – заявіў ён.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў новым варыянце Канстытуцыі трэба ўлічыць і ўрокі падзеяў мінулага года, калі, як ён заявіў, «апаненты спрабавалі фактычна разбурыць краіну».

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года Лукашэнка заяўляў, што новую Канстытуцыю «пад сябе не робіць» і пасля яе прыняцця «прэзідэнтам працаваць не будзе». «Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносіце», – сказаў тады Лукашэнка.

Hавiны
Якія змены ў Канстытуцыю рыхтуе Лукашэнка, і навошта яму гэта
2021.09.22 16:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў